Закшувэк -- даволі цікавая частка Кракава з тунэлем, каменаломнямі, пячорамі, возерам, блэк-джэкам і г.д. Назва азначае прыкладна "закустоўе".
Знакаміты скалкамі, складзенымі з вапняку, які, уласна, тут і здабывалі. Каменаломня дзейнічала да 1990 года.
Скальныя выхады называюцца Скалкі Твардоўскага, у гонар
Пана Твардоўскага. Паводле легенды, узьніклі ў выніку няўдалага экспэрымэнту гэтага пэрсанажа. Што цікава, калі верыць Вікі, дык насамрэч ягоная лябараторыя была ў раёне суседняй каменаломні Лібан.
Тунэль, у якім захоўваліся выбуховыя рэчывы:
У 1990 каменаломні затапілі і цяпер тут дыгаюць хлопцы з аквалянгамі. Ад іншых грамадзян возера адгарадзілі плотам, але ж хто ў Польшчы зьвяртае ўвагу на такую лухту?
Вапняк знакаміты тым, што ў ім някепска ўтвараюцца пячоры. Дзьве самыя вялікія -- Твардоўскага і Ясная.