Ёсць у Чарнігаве такая кашэрная штука, як царква Іліі Прарока і Антоніявы пячоры - комплекс падземнага манастыру ХІ ст. У сам гэты комплекс патрапіць не атрымалася, бо ўваход толькі праз царкву, а раніцай на Равство яна чамусьці была зачынена.

Але як сцвярджаюць абарыгены Антоніявымі пячорамі лёхі Чарнігава не скончваюцца, і там літаральна ўсе горы прарыты хадамі. (ну і як заўжды большасць з іх вядзе ў Кіеў, як у нас у Вільню). ДЖа Кіева я не дайшоў, але вось адзін такі ход быў знойдзены насупраць тых самых Антоніявых пячор.

Унутры там вельмі цёпла і пыльна, адразу запацелі акуляры і аб'ектыў, таму некаторыя фатаздымкі мутныя. Асабліва далёка не прайсці, бо далей завал. Але форма ходу дазваляе казаць пра старадаўняе паходжанне пячор, зараз такое няма сэнсу нікому рыць.

Наколькі я зразумеў пячоры вырыты ў гліне. Як яны пратрымаліся 900 год?

Дзесьці ў пячоры сярод смецця была знойдзенна адна чалавечая костка.
